Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Азэрбайджане асуджаны журналіст працягвае галадоўку


Асуджаны азэрбайджанскі журналіст Эйнула Фатулаеў працягвае галадоўку, распачатую на мінулым тыдні, Калегі Эйнулы Фатулаева і праваабаронцы заклікалі яго спыніць “галодны пратэст”, каб "захаваць здароўе для далейшай барацьбы з азэрбайджанскай дыктатурай”.

Эйнула Фатулаеў, галоўны рэдактар незалежнай газэты «Рэальны Азэрбайджан» у 2007 годзе быў асуджаны на адзінаццаць гадоў турмы па абвінавачваньні ў нявыплаце падаткаў, а таксама ў распальваньні міжэтнічных канфліктаў. Сёлета ў да гэтага тэрміну зьняволеньня дадалі два з паловай гады за нібыта захоўваньне наркотыкаў у турэмнай камэры.

Праваабаронцы лічаць абвінавачваньні на адрас Эйнулы Фатулаева сфабрыкаванымі. Журналіст патрабуе выкананьня пастановы Эўрапейскага суду па правах чалавека, які абавязаў урад Азэрбайджану неадкладна вызваліць асуджанага і выплаціць яму кампэнсацыю ў памеры 25 тысяч эўра.
XS
SM
MD
LG