Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Брусэлі стартуе двухдзённы саміт ЭЗ


Галоўнымі тэмамі гэтай сустрэчы на вышэйшым узроўні стануць падрыхтоўка да саміту "вялікай дваццаткі" у Сэуле і да канфэрэнцыі ААН па кліматычных зьменах у Мэксыцы, а таксама рэформа сыстэмы эканамічнага кіраваньня Зьвязам. Гэтая рэформа накіраваная на значнае ўзмацненьне кантролю за выкананьнем бюджэтнай дысцыпліны.

Падчас саміту Францыя і Нямеччына маюць намер паставіць пытаньне аб значным пашырэньні партнэрства з Расеяй. Пра неабходнасьць падобных крокаў было заяўлена ў выніку сустрэчы лідэраў трох краін 18 кастрычніка ў Давілі.
XS
SM
MD
LG