Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клапы ў будынку ААН


Пасьцельныя клапы, нашэсьце якіх адолела ў апошнія месяцы найбуйнейшы горад ЗША – Нью-Ёрк, знойдзеныя і ў памяшканьні штаб-кватэры ААН, паведаміла ўчора прэсавая служба арганізацыі.

Клапы выяўленыя ў крэслах памяшканьняў для нарадаў падразьдзяленьня, што займаецца капітальным рамонтам будынку ААН. Кошт рамонту будынку ААН каштуе 1,9 мільярдаў даляраў. Заражаныя крэслы перанесьлі ў іншае памяшканьне, дзе супрацоўнікі ААН не працуюць, і правялі абеззаражваньне.
XS
SM
MD
LG