Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Мэксыцы забітыя 15 чалавек


На захадзе Мэксыкі ў горадзе Тэпік учора 15 чалавек былі забітыя ўзброенай групай.

Невядомыя адкрылі агонь па рабочых на мыйцы аўтамашын.
Прычына нападу невядомая, але сьледчыя мяркуюць, што гэта была акцыя бандыцкай групоўкі.

Гэта ўжо трэці падобны выпадак у Мэксыцы за апошнія некалькі дзён. Да гэтага ў горадзе Тыхуана на мяжы з амэрыканскім штатам Тэхас былі забітыя 14 удзельнікаў вечарынкі, а ў горадзе С'юдад-Хуарэс на мяжы з Каліфорніяй – 13 пацыентаў рэабілітацыйнай клінікі для наркаманаў.

На думку аглядальнікаў, акты гвалту могуць быць зьвязаныя з вайной паміж групоўкамі наркамафіі, у выніку якой за апошнія 4 гады ў Мэксыцы загінулі больш за 28 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG