Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Спачатку рукі разьвязаць людзям, а потым ужо цэны разьвязваць


Міхась Залескі

Міхась Залескі

Як стала вядома, урад Беларусі падрыхтаваў праект дырэктывы пра лібэралізацыю эканомікі. Сярод іншага там прапаноўваецца правесьці падатковую амністыю «ценявога» бізнэсу, які гатовы легалізаваць свае прыбыткі, а таксама перайсьці з 1 сакавіка на свабодныя рынкавыя цэны і тарыфы. Ці магчыма прыняцьцё такога дэкрэту да заканчэньня прэзыдэнцкай кампаніі? Чаму кіраўніцтва краіны гэтак доўга ня можа прыняць абяцаны дэкрэт аб лібэралізацыі? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.


Цыганкоў: Размовы пра дырэктыву аб лібэралізацыі ходзяць ужо паўгода, у прэсу прасочваліся некалькі варыянтаў гэтага дакумэнту. Аднак ён дагэтуль не прыняты. Па-вашаму, ці можа ўлада пайсьці на прыняцьцё такога дакумэнту да прэзыдэнцкіх выбараў?

Залескі: Улада можа пайсьці на прыняцьцё такой дырэктывы, бо да лібэралізацыі яна мае вельмі ўскоснае дачыненьні, хіба толькі па назьве. Лібэралізацыя — гэта павелічэньне колькасьці асобаў, якія прымаюць самастойнае рашэньне. А тут асобаў не відаць.

Калі ўлада дазволіць вывесьці ценявыя капіталы зь ценю, то гэта будуць капіталы сваякоў тых, хто гэта дазволіў.
Што гэта дадасьць да нашай эканомікі? Толькі грошы. А патрэбная эканамічная свабода.
Умоўна кажучы, абагульняючы, кумы, сваты, браты, і гэтак далей. Гэта будзе тое, што я называю «Я энд Я Інтэрнэшнл». Гэта будзе рэпатрыяцыя грошай, якія выперлі зь Беларусі рознымі шляхамі. Што гэта дадасьць да нашай эканомікі? Толькі грошы. А патрэбная эканамічная свабода.

Цыганкоў: Дагэтуль усе спробы ўладаў вызваліць цэны не былі пасьпяховымі ў тым ліку таму, што гэтаму супраціўляліся шматлікія чыноўнікі, структуры ўлады. Ці магчымы ўвогуле свабодныя цэны пры сёньняшняй эканамічнай сыстэме? Ці, як сказана ў праекце дырэктывы, цэны свабодныя, але «за выключэньнем мінімальнага пераліку тавараў, што ўстанаўліваюцца прэзыдэнтам»?

Залескі: У Маякоўскага быў такі пэрсанаж — Главначпупс (галоўны начальнік па кіраваньні ўзгадненьнямі). Калі ёсьць галоўны, які ўзгадняе цэны, то будуць і меншыя, і меншыя за меншых.

Зь іншага боку, калі цяпер зрабіць цалкам вольныя цэны, то ўзровень жыцьця зваліцца працэнтаў на 60 уніз. Тут нельга каня ставіць ззаду воза, трэба наперадзе, каб конь цягнуў. І гэты конь — ініцыятыва, свабода, прадпрымальнасьць. Спачатку рукі разьвязаць людзям, а потым ужо цэны разьвязваць.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG