Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляева вылучылі дэлегатам на Ўсебеларускі сход


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў
Сёньня ў 18:30 адбыўся сход жыхароў Ленінскага раёну Менску з мэтай вылучыць Уладзімера Някляева дэлегатам Усебеларускага сходу.

Жыхары раёну сабраліся ў двары дома № 4, корпус 1, на праспэкце Ракасоўскага.

Удзельнікі сустрэчы выказаліся на карысьць вылучэньня дэлегатам на Ўсебеларускі сход Уладзімера Някляева, які выступіў перад імі.

Актывісты перапісалі прысутных і, як паведаміла прэс-сакратар кампаніі «Гавары праўду» Юлія Рымашэўская, 302 чалавекі запісаныя ў пратакол сустрэчы. Гэты пратакол заўтра будзе перададзены ў Ленінскі выканкам.

Паводле патрабаваньняў працоўнай групы па арганізацыі і падрыхтоўцы Ўсебеларускага сходу, на сустрэчы па вылучэньні дэлегата павінна прысутнічаць ня менш за 300 асобаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG