Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку новыя ахвяры тэрору


У Іраку ў сераду 7 чалавек загінулі і 13 былі параненыя ў выніку сэрыі нападаў на супрацоўнікаў сілаў бясьпекі. Сярод ахвяраў – начальнік аддзела расьсьледаваньняў аднаго з раённых паліцэйскіх участкаў на паўночным усходзе краіны. У выніку выбуху недалёка ад гораду Баакуба загінулі і трое ягоных саслужыўцаў.

На поўначы Іраку ў навакольлях гораду Масул ахвярамі выбуху сталі два ірацкія салдаты, параненыя былі 9 чалавек – пераважна мірныя жыхары. У самым Масуле невядомы застрэліў супрацоўніцу паліцыі і параніў яе брата.

У горадзе Эль-Фалуджа пры выбуху бомбы былі параненыя 3 чалавекі, улучна з двума ірацкімі вайскоўцамі.
XS
SM
MD
LG