Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Касьянаў: Пуцін адключыў газ, бо Лукашэнка яго не паважае


Міхаіл Касьянаў

Міхаіл Касьянаў

Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Нямецкага фонду Маршала (ЗША) экс-кіраўнік ураду Расеі Міхаіл Касьянаў назваў прычыну спыненьня паставак газу ў Беларусь у лютым 2004 году.

Газэта The Christian Science Monitor цытуе палітыка: “Тагачасны прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін сказаў мне, што Аляксандар Лукашэнка яго не паважае. Вось прычына, па якой перакрылі газ мільёнам спажыўцоў”. Паводле Касьянава, “у Менску было мінус 25, а Пуцін аддаў загад перакрыць пастаўкі газу”.

Падчас першага газавага канфлікту паміж Беларусьсю і Расеяй у лютым 2004 году перамовы пра набыцьцё “Газпромам” часткі “Белтрансгазу” зайшлі ў тупік. “Газпром” палічыў сябе вольным ад абавязку пастаўляць газ Менску па ўнутрырасейскіх цэнах.

Падпісваць дамову на ўмове камэрцыйнай цаны ў 50 даляраў за тысячу кубамэтраў Аляксандр Лукашэнка адмаўляўся, таму пастаўкі газу ў Беларусь былі спыненыя. Вяршыняй канфлікту стаў несанкцыянаваны адбор газу беларускім бокам, які падаваўся эўрапейскім спажыўцам. 18 лютага 2004 году “Газпром” на некалькі гадзінаў цалкам адключыў пастаўкі газу ў Эўропу празь Беларусь.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG