Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інданэзія: больш за 270 ахвяраў стыхіі


Колькасьць загінулых у выніку землятрусу і выкліканага ім цунамі ў Інданэзіі ужо большая за 270 чалавек. Гэта апошнія афіцыйныя дадзеныя ўладаў. Болей як 400 чалавек, як і раней, лічацца зьніклымі бязь зьвестак. Чакаецца, што колькасьць ахвяраў будзе расьці. Ратавальнікі пачалі працу на аддаленых выспах, па якіх быў нанесены наймацнейшы ўдар стыхіі.

Яшчэ каля 30 чалавек загінулі ў Інданэзіі за апошнія суткі ў выніку вывяржэньня вулькану на высьпе Ява. Тысячы людзей эвакуаваныя зь небясьпечных раёнаў.
XS
SM
MD
LG