Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францыя: парлямэнт ухваліў пэнсійную рэформу


У Францыі Нацыянальны сход ухваліў пэнсійную рэформу. “За” прагаласавалі 336 дэпутатаў ніжняй палаты парлямэнту, “супраць” – 233. Учора законапраект ухваліў Сэнат. Зараз дакумэнт павінен падпісаць прэзыдэнт Нікаля Сарказі.

Болей як два тыдні па ўсёй Францыі адбываліся масавыя акцыі пратэсту і страйкі супраць плянаў ураду падвысіць пэнсійны ўзрост на 2 гады. Хваля пратэстаў ужо спадае.
XS
SM
MD
LG