Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е:


Пераважна без ападкаў – толькі на паўночным захадзе прагназуюць кароткачасовыя дажджы. Пераменная воблачнасьць: 3 – 10 °С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Прэзэнтацыя дэбютнага альбому праекту "Ў" у клюбе "Рэактар"

У Палацы моладзі ў Менску пройдзе 6-я Міжнародная спэцыялізаваная выстава "Стаматалёгія Беларусі - 2010", на якой будуць прадэманстраваны сучасныя мэтодыкі лячэньня, новае абсталяваньне, тэхналёгіі і матэрыялы ў стаматалёгіі.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Санкт-Пецярбург, Расея: міжнародная парлямэнцкая канфэрэнцыя "АБСЭ і СНД: новыя магчымасьці і пэрспэктывы".

Брусэль: пачнецца саміт Эўразьвязу.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1523 у Кракаве выйшла з друку лацінская паэма Міколы Гусоўскага “Песьня пра зубра” – хрэстаматыйны твор беларускай літаратуры Сярэднявечча.

У 1884 у Менску прыйшоў на сьвет Фларыян Ждановіч, адзін з заснавальнікаў беларускага прафэсійнага тэатру, актор, рэжысэр і грамадзкі дзяяч. Тэатральную адукацыю атрымаў у Варшаве, быў мастацкім кіраўніком Першага беларускага таварыства драмы й камэдыі. У 1930 яго арыштавалі й засудзілі на тры гады катаргі, якую ён адбываў на Беламорканале. Але й пасьля яму не далі вярнуцца ў Беларусь. У 1938 Ждановіча арыштавалі ізноў. На тым ягоная біяграфія абарвалася.

У 1939 у Беластоку пачаў працу Народны Сход Заходняй Беларусі, які прыняў Дэклярацыю пра ўключэньне Заходняе Беларусі ў склад БССР. Папярэднічалі сходу выбары, на якіх былі абраныя 926 дэпутатаў. Народны сход меў фармальны характар, бо праводзіўся пад поўным кантролем уладаў.

У 1939 войскі Літоўскай рэспублікі, на падставе ранейшай дамовы з Масквою, занялі Вільню.

У 1962 годзе савецкі кіраўнік Мікіта Хрушчоў абвясьціў пра вывад савецкіх ядзерных ракетаў з Кубы. Карыбскі ракетны крызыс перад тым быў паставіў сьвет на мяжу ядзернай вайны.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень узьнікненьня незалежнай чэхаславацкай дзяржавы — цяпер нацыянальнае сьвята Чэхіі.

МІНУС 365:


Бахарэвіч: “Беларусь — краіна эльфаў, гномаў і хобітаў” (http://www.svaboda.org/content/article/1863739.html)

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Падабаецца вам ці не, але гісторыя на нашым баку. Мы вас закапаем!” – з размовы Мікіты Хрушчова з амэрыканскімі дыпляматамі ў Маскве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG