Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бін Ладэн адпомсьціць французам


Міжнародны "тэрарыст нумар 1" Усама бін Ладэн зьбіраецца помсьціць Францыі.

У меркаваным аўдыёзвароце бін Ладэна, які прагучаў у эфіры тэлеканалу "Аль-Джазіра", лідэр "Аль-Кайды" пагражае забіваць грамадзян Францыі, калі іх краіна ня выведзе войскаў з Аўганістану.

Ён дадаў, што захоп францускіх закладнікаў у Нігеры – папярэджаньне ўсім французам.

Сапраўднасьць запісу – цяжкавызначальная.
XS
SM
MD
LG