Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан і Армэнія абмяняюцца ваеннапалоннымі


Прэзыдэнты Армэніі і Азэрбайджану – Сэрж Саргсян і Ільхам Аліеў – падпісалі па выніках сустрэчы ў Астрахані сумесную дэклярацыю "накіраваную на ўмацаваньне мераў даверу", паведаміў журналістам расейскі лідэр Дзьмітры Мядзьведзеў, які пасярэднічаў на перамовах.

У прыватнасьці, бакі дамовіліся неадкладна правесьці абмен ваеннапалоннымі і вярнуць целы загінулых.

Сустрэча ў Астрахані, прысвечаная мірнаму ўрэгуляваньню канфлікту ў Нагорным Карабаху, праходзіць на фоне росту напружанасьці ў рэгіёне.
XS
SM
MD
LG