Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея і Ўкраіна парафавалі пагадненьне аб транзыце нафты


Расея і Ўкраіна парафавалі сёньня пагадненьне аб транзыце нафты, паведаміў журналістам міністар энэргетыкі Расеі Сяргей Шматко. Паведамляецца, што дакумэнт носіць агульны характар, а транзытныя стаўкі і аб'ёмы нафты, якая будзе паступаць у краіны Эўразьвязу праз тэрыторыю Ўкраіны, бакі вызначаць пазьней.

Раней у мэдыях зьяўляліся паведамленьні аб тым, што Расея не пагадзілася на фіксаваныя аб'ёмы пампаваньня. Кіеў, у сваю чаргу, заяўляў, што жорсткая пазыцыя Масквы вымушае яго шукаць іншых шляхоў.

На гэтым тыдні прадстаўнікі Беларусі і Ўкраіны дамовіліся аб пампаваньні вэнэсуэльскай нафты праз трубаправод Адэса-Броды. Расея выкарыстоўвае гэты нафтаправод для транзыту ўласнай сыравіны ў адваротным кірунку.
XS
SM
MD
LG