Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алега Бябеніна ўзгадаюць у Стакгольме


Алег Бебенін

Алег Бебенін

Гэта адбудзецца падчас «Вечару салідарнасьці зь Беларусьсю» 28 кастрычніка.

Імпрэза пройдзе ў артыстычнай кавярні ў папулярным сярод швэдаў старажытным стакгольмскім квартале Mosebacke. Яе арганізатарамі выступаюць праваабарончая арганізацыя Östgruppen і Паўднёвы тэатар у Стакгольме.

«Вечар салідарнасьці» пачнецца з круглага стала — дыскусіі на тэму актуальнай палітычнай сытуацыі ў Беларусі, у тым ліку і пра свабоду слова ў гэтай краіне. Сярод удзельнікаў абмеркаваньня — старшыня Östgruppens Марцін Угла, колішні супрацоўнік і арганізатар беларускага вяшчаньня на швэдзкім радыё Дзьмітры Плакс, парлямэнтар і сябра дэпутацкай групы па Беларусі Хрысьціян Холм. Кіраўнікі беларускага «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін і Натальля Каляда раскажуць пра свайго сябра — Алега Бябеніна, абставіны чыёй сьмерці па-ранейшаму застаюцца нявысьветленымі.

Вечарына завершыцца выступамі «Свабоднага тэатру» і беларускага гурту «Port Mone».
XS
SM
MD
LG