Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прыбыў у Кіеў


Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін прыбыў зь дзяржаўным візытам у Кіеў. Сёньня ён мае сустрэцца са сваім украінскім калегам Міколам Азаравым і прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам, пасьля чаго возьме ўдзел у паседжаньні міжурадавага камітэту.

Па выніках візыту расейскага прэм'ера плянуецца падпісаньне 10-і пагадненьняў. Раней віцэ-прэм'ер украінскага ўраду Андрэй Клюеў заявіў, што бакі могуць дамовіцца на новай формуле цэнаўтварэньня расейскага газу для Ўкраіны.
XS
SM
MD
LG