Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёў: Міліцыянты высяляюць шматдзетную сям'ю пратэстантаў



15.45 Будаўнікі зьехалі.

14.45 Міліцыя і будаўнікі нечакана адступілі ад плоту. Будаўнікі зьбіраюцца зьяжджаць. Міліцыя пакуль назірае.

Міліцыянты пагражаюць выкарыстаць фізычную сілу, калі вернікі будуць ім перашкаджаць.

Раней ля будынка сабраліся вернікі Царквы хрысьціян веры эвангельскай. Да будынка таксама пад'ехала будаўнічая тэхніка.

Тацьцяна Радчанка, маці 12 дзяцей, паведаміла, што 26 кастрычніка ёй уручылі ліст пра тое, што 27-га будаўнікі пачнуць ламаць плот, каб пачаць заплянаваную будоўлю шматпавярховіка.

Плот знаходзіцца за 20 мэтраў ад катэджа і перашкаджае будоўлі, бо шматпавярховік паводле плянаў павінен стаяць літаральна за мэтар ад дома Радчанкаў.

Дом Радчанкаў знаходзіцца на вуліцы Мяшчанскія палосы, 21.

Падрабязнасьці — пазьней на сайце "Свабоды".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG