Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дуня Міятавіч супраць цэнзуры перадвыбарчых тэледэбатаў

  • БелаПАН


Тэледэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты не павінны падвяргацца мантажу і рэдагаваньню. Такое меркаваньне 27 кастрычніка на прэс-канфэрэнцыі ў Менску выказала прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч.

Паводле яе слоў, у рамках візыту ў Беларусь 25-27 кастрычніка яна сустрэлася са старшынёй ЦВК Беларусі Лідзіяй Ярмошынай. "Я выказала сваю заклапочанасьць праблемамі, якія існуюць пры асьвятленьні выбарчых кампаній, – гэта адсутнасьць плюралізму ў СМІ і няўцягненасьць няўрадавых арганізацый у працу грамадзкай рады па мэдыйных спрэчках. Мне здаецца, гэта памылка", – сказала Міятавіч.

На пытаньне аб тым, што тэледэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты будуць трансьлявацца ў запісе і могуць быць зазнаць мантаж або цэнзуру, Міятавіч адказала: "Дэбаты могуць праходзіць і ў прамым эфіры, і ў запісе". "Значна лепш, калі яны праходзяць у прамым эфіры, таму што тады можна адчуць, што на самой справе там адбываецца – у рэальным часе. Але важна, калі яны зьявяцца ў запісе, каб яны не падвергнуліся рэдагаваньню", – заявіла Міятавіч.
XS
SM
MD
LG