Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія СНД адкрывае філіялы ў абласьцях Беларусі


Сёньня ў Гарадзенскай, Гомельскай і Магілёўскай абласьцях адкрываюцца аддзяленьні штабу місіі назіральнікаў ад СНД за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Пра гэта "Свабодзе" паведамілі ў штабе місіі. Тут нагадалі, што гэткія ж структуры ўжо пачалі працу ў Берасьцейскай і Віцебскай абласьцях.

На сёньняшні дзень у складзе місіі акрэдытаваныя 38 чалавек. Усяго ж доўгатэрміновых назіральнікаў будзе каля 45. Яны прадстаўляюць краіны Садружнасьці, Парлямэнцкі сход саюзу Беларусі і Расеі, а таксама супрацоўнікаў дыпляматычных місіяў краін СНД.

Доўгатэрміновыя назіральнікі наведаюць тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, сустрэнуцца з прадстаўнікамі ініцыятыўных груп, іншымі ўдзельнікамі выбарчага працэсу.
XS
SM
MD
LG