Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі БДІПЧ АБСЭ прыбудуць на пачатку лістапада


Доўгатэрміновая місія назіральнікаў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ прыбудзе ў Менск на пачатку лістапада, паведаміў журналістам кіраўнік офісу АБСЭ Бэнэдыкт Галер.

"У Менск павінны прыбыць 40 доўгатэрміновых назіральнікаў і да 400 кароткатэрміновых. Доўгатэрміновых назіральнікаў мы чакаем на першым тыдні лістапада", — дадаў Галер.

Акрамя БДІПЧ АБСЭ, назіраць за выбарамі прэзыдэнта будзе місія СНД, а таксама незалежныя назіральнікі, піша Інтэрфакс.

Прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 19 сьнежня.
XS
SM
MD
LG