Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ватыкан і Эўразьвяз супраць сьмяротнага прысуду Азізу


Ватыкан абвясьціў учора, што выступае за адмену сьмяротнага пакараньня ва ўсім сьвеце і таму спадзяецца, што сьмяротны прысуд, вынесены былому віцэ-прэм'еру і кіраўніку ірацкай дыпляматыі Тарыку Азізу, ня будзе прыведзены ў выкананьне.

Вярхоўны суд Іраку ўчора асудзіў Тарыка Азіза да пакараньня сьмерцю за ўдзел у расправах над мусульманамі-шыітамі ў 1999 годзе ў часы Хусэйна, пакаранага сьмерцю ў 2006 годзе.

"Пазіцыя каталіцкай царквы па пытаньні сьмяротнага пакараньня добра вядомая. Таму мы сапраўды хацелі б, каб прысуд, вынесены па справе Тарыка Азіза, ня быў прыведзены ў выкананьне", – гаворыцца ў апублікаванай учора заяве прадстаўніка Ватыкану Фэдэрыка Ламбарды.

Таксама ў канцылярыі вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы дыпляматыі Кэтрын Эштан адзначылі, што лічаць прысуд "непрымальным".

"Вярхоўны прадстаўнік Эштан папросіць ірацкія ўлады блакаваць прывядзеньне ў выкананьне прысуду", – заявіў прадстаўнік Эштан.
XS
SM
MD
LG