Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сорас за легалізацыю марыхуаны


Амэрыканскі фінансіст і філянтроп Джордж Сорас выступіў у падтрымку легалізацыі марыхуаны.

Джордж Сорас апублікаваў учора ў газэце Wall Street Journal артыкул, у якім выкладае аргумэнты на карысьць легалізацыі марыхуаны.

Таксама ўчора Сорас вылучыў мільён даляраў на фінансаваньне кампаніі ў падтрымку законапраекту аб легалізацыі выкарыстаньня марыхуаны і яе вытворчасьці ў невялікіх колькасьцях у штаце Каліфорнія. У лістападзе ў Каліфорніі пройдзе рэфэрэндум па гэтым пытаньні.

Прэзыдэнты Калюмбіі, Мэксікі і Коста-Рыкі заявілі, што легалізацыя марыхуаны стане няслушным сыгналам, і заклікалі жыхароў Каліфорніі прагаласаваць супраць легалізацыі марыхуаны.
XS
SM
MD
LG