Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША не перадаюць "мяшкі з грашыма"


ЗША не перадаюць афганскім уладам "мяшкі з грашыма", – заявіў учора прадстаўнік Белага дому Робэрт Гібс.

Паводле яго словаў, дапамога, якую аказвае Вашынгтон Кабулу, ажыцьцяўляецца ў рамках афіцыйных урадавых праграмаў.

Гібс выступіў з гэтай заявай у адказ на выказваньні прэзыдэнта Афганістану Хаміда Карзая аб тым, што ЗША часам перадаюць яго адміністрацыі дапамогу наяўнымі грашыма з мэтай аплаты бягучых выдаткаў.

Карзай заявіў аб гэтым пасьля таго, як у панядзелак прызнаў, што афганскія ўлады атрымліваюць дапамогу такога роду ад Ірану.
XS
SM
MD
LG