Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цімашэнка папросіць Чэхію за паплечніка


Былая прэм'ер-міністарка Ўкраіны і адна зь лідэраў апазыцыі Юлія Цімашэнка зьбіраецца папрасіць чэскія ўлады ўдзяліць палітычны прытулак былому міністру эканомікі ў яе колішнім урадзе Багдану Данілішыну.

На мінулым тыдні чэская паліцыя затрымала Данілішына на праскім лётнішчы на запыт афіцыйнага Кіева. Дзейная ўкраінская адміністрацыя закідае экс-міністру размарноўваньне больш, як паўтарох мільёнаў даляраў дзяржаўных сродкаў і патрабуе яго экстрадыцыі.

Цімашэнка сьцьвярджае, што Данілішына цкуюць за тое, што ён зьяўляецца яе прыхільнікам.
XS
SM
MD
LG