Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Куба працягвае лібэралізацыю


Кубінскі ўрад абнародаваў дэкрэт, які дазваляе кубінцам адкрываць прыватны бізнэс і наймаць людзей на працу.

Адначасова ўлады апублікавалі правілы, паводле якіх яны плянуюць зьбіраць падаткі з прыватнага сэктару. Зараз падаткі будуць плаціць як індывідуальныя прадпрымальнікі, так і супрацоўнікі недзяржаўных прадпрыемстваў.

На працягу апошніх двух гадоў эканоміка краіны перажывае глыбокі спад. У сувязі з глябальным фінансавым крызысам упалі цэны на нікель – галоўны экспартны тавар Кубы, а таксама істотна скараціўся паток турыстаў.
XS
SM
MD
LG