Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ заклікае Іран да супрацы


Ачольнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі Юкіё Амана заклікаў сёньня Іран зрабіць канкрэтныя крокі ў справе выкананьня сваіх міжнародных абавязкаў у сфэры нераспаўсюджаньня ядзернай зброі.

6 найуплывовейшых дзяржаваў прапанавалі Тэгерану аднавіць перамовы аб замарожваньні яго ядзернай праграмы – узамен на гандлёвыя і дыпляматычныя льготы.

Іран афіцыйнага адказу ня даў.

Раней сёньня іранскія ўлады абвясьцілі аб пачатку загрузкі ядзернага паліва ў рэактар першай у краіне атамнай электрастанцыі ў горадзе Бушэр.
XS
SM
MD
LG