Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Армэнія зноў вінаваціць Азэрбайджан


Армэнія абвінаваціла Азэрбайджан у забойстве салдата ў спрэчным раёне Нагорны Карабах. Паведамляецца, што армянскі памежнік загінуў пасьля таго, як азэрбайджанскія войскі адкрылі агонь па лініі разьдзяленьня, прадугледжанай замірэньнем 1994 году.

Паводле афіцыйнага Еравану гэтая акцыя была накіраваная на тое, каб сарваць перамоўны працэс аб мірным урэгуляваньні канфлікту.

У сераду прэзыдэнты Армэніі, Азэрбайджану і Расеі маюць сустрэцца на саміце ў Астрахані, каб абмеркаваць супольную рэзалюцыю аб сытуацыі ў Карабаху.
XS
SM
MD
LG