Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня на прахадной прадпрыемства «Віпра», якое належыць Беларускаму таварыству глухіх, у працоўны час арганізавалі збор подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты на чацьвёрты тэрмін Аляксандра Лукашэнкі.

Пра гэта апавёў праваабаронца, рабочы прадпрыемства Анатоль Паплаўны:

«Я прыйшоў на прахадную ў 10:30. Там ужо стаяла чарга працаўнікоў прадпрыемства з пашпартамі. Відавочна, яны былі загадзя папярэджаныя пра збор подпісаў. Я папрасіў зборшчыцу паказаць пасьведчаньне. Яна дастала пасьведчаньне на імя Вікторыі Сёмінай, чальца ініцыятыўнай групы Лукашэнкі, а пашпарта свайго не паказала».

Паводле Паплаўнага, акурат у гэты час падышоў намесьнік дырэктара прадпрыемства Мікалай Чарнейка і таксама забараніў зборшчыцы паказваць праваабаронцу пашпарт.

На прадпрыемстве «Віпра» працуе звыш 800 чалавек, пераважная большасьць якіх — гэта людзі з абмежаваным слыхам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG