Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францыя: Сэнат ухваліў пэнсійную рэформу


Францускі Сэнат ухваліў сёньня пэнсійную рэформу, якая выклікала агульнанацыянальныя пратэсты.

177 дэпутатаў вышэйшай палаты парлямэнту прагаласавалі за ўрадавую праграму, 151 дэпутат выказаўся супраць.

У сераду па дакумэнце прагаласуе Нацыянальная асамблея – ніжняя палата парлямэнту.

Прапанаваныя зьмены ўключаюць павелічэньне пэнсійнага веку ад 60-і гадоў да 62-х.

Тым часам у шэрагу гарадоў Францыі прайшлі студэнцкія маршы і дэманстрацыі пратэсту супраць рэформы.

Паведамляецца, аднак, што колькасьць дэманстрантаў была ніжэйшай, чым чакалася. Адначасова спынілі страйк працаўнікі шэрагу прадпрыемстваў, у тым ліку 5-і з 12-і нафтаперапрацоўчых заводаў Францыі.
XS
SM
MD
LG