Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Тыя, хто „наверсе“, ня могуць ня браць хабар”


«Як вы ацэньваеце стан карупцыі ў Беларусі?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.

Спадарыня: «Ёсьць, але павялічваецца карупцыя ці зьмяншаецца, я ня ведаю. Таму калі людзі сядзяць там, „наверсе“, яны ня могуць ня браць хабар і ўсё іншае».

Спадар: «Карупцыя, можа, і ёсьць, але яна займае вельмі малы працэнт у нашых структурах».

Спадарыня: «Мне падаецца, што яна ёсьць, але наш прэзыдэнт змагаецца з гэтым. І я думаю, што ў далейшым яе пераможам».

Спадар: «Нармальная яна, на добрым узроўні карупцыя!»

Спадарыня: «Я лічу, што найбольшая, мусіць, з краінаў СНД у Беларусі карупцыя».

Спадар: «Яна ж непераможная, як і мафія. Стыхійна прыдушыць яе крыху можна. Адна карумпаваная групоўка прыдушыць іншую, а потым зноў усё паўторыцца».

Спадар: «Калі я працаваў, я гэта бачыў. А цяпер я на пэнсіі, мне асабліва не відаць карупцыя. Але яна, напэўна, ёсьць яшчэ. І трэба з чыноўнікаў пачынаць, ня браць зь іх прыклад».

Спадар: «Дзяржаўная карупцыя! Хто сядзіць ва ўладзе, той і карупцыянэр».

Спадар: «Незалежныя крыніцы інфармацыі апавядаюць пра дзясяткі крымінальных спраў супраць чыноўнікаў, у тым ліку Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Дзяржкантролю і многіх іншых».

Спадарыня: «Карупцыі ў нас наагул няма: у нас парадак усюды!»

Спадар: «Канечне, ёсьць — у сфэрах улады, у міліцыі. Гэта кашмар!»
XS
SM
MD
LG