Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь дамаўляецца пра транзыт вэнэсуэльскай нафты


Беларусь і Ўкраіна рыхтуюцца падпісаць пакет пагадненьняў аб перавалцы вэнэсуэльскай нафты праз порт Паўднёвы і транспартаваньні яе па трубаправоднай сыстэме «Адэса-Броды».

Паводле «Інтэрфаксу», па выніках двухбаковых перамоваў можна канстатаваць, што дыялёг ідзе ў канструктыўным ключы, а дакумэнты знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасьці. Чакаецца, што пакет пагадненьняў можа быць падпісаны ў найбліжэйшы час.

Гаворка ідзе пра транспартаваньне праз Украіну ў Беларусь каля 5 мільёнаў тон вэнэсуэльскай нафты. Мяркуецца, што, згодна з кантрактам, нафта будзе пастаўляцца танкерамі ў порт Паўднёвы на «свопавых» умовах і далей транспартавацца па трубаправодзе «Адэса-Броды» ў авэрсным рэжыме да Беларусі. Гэтая нафта будзе перапрацоўвацца на Мазырскім НПЗ.

Другі беларускі НПЗ — «Нафтан» — будзе атрымліваць вэнэсуэльскую нафту па «літоўскім маршруце». Кантракт на перавалку праз «Клайпедас нафта » да 2,5 мільёнаў тон вэнэсуэльскай нафты ў год таксама блізкі да падпісаньня. Чакаецца, што ён будзе падпісаны да канца кастрычніка.
XS
SM
MD
LG