Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У арышце Закаева Расеі палякі адмовілі канчаткова


Ахмед Закаеў

Ахмед Закаеў

Сёньня апэляцыйны суд у Варшаве адкінуў скаргу пракуратуры на верасьнёўскую пастанову акруговага суду польскай сталіцы, які не пагадзіўся на часовы арышт Ахмеда Закаева.

Апэляцыйны суд прызнаў, што суд першай інстанцыі няслушна не пагадзіўся на запыт пракуратуры і адмовіў ёй у арышце чачэнскага палітыка. Аднак, нягледзячы на гэта, апэляцыйны суд канчаткова пастанавіў закрыць справу аб магчымым арышце Закаева.

Рашэньне, праўда, ня тычыцца самога экстрадыцыйнага працэсу, гаворка вядзецца толькі пра тое, што чачэнскі палітык можа знаходзіцца на свабодзе.

Выдача Закаева расейцам, аднак, малапраўдападобная, пра што яшчэ ў верасьні казаў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск:

“Магу вас супакоіць, што сам працэс экстрадыцыі яшчэ не азначае, што ён скончыцца экстрадыцыяй. Расейскі бок напэўна ня можа тут разьлічваць на вынік, які б яго задаволіў”.

Закаева на запыт Расеі арыштавалі ў Польшчы 17 верасьня, калі той прыехаў у Варшаву зь Лёндану, каб узяць удзел ва ўсясьветным Кангрэсе чачэнскага народу, але адразу ж выпусьцілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG