Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бірма: апазыцыя супраць выбараў


Бірманская Нацыянальная ліга за дэмакратыю – партыя, якую ачольвае лідэр апазыцыі Аўн Сан Су Чжы – заявіла, што плянаваныя ў краіне ў наступным месяцы выбары толькі падоўжаць ваенную дыктатуру.

Аўн Сан Су Чжы атрымала ў 1991 годзе Нобэлеўскую прэмію міру. Цяпер адна з самых вядомых палітзьняволеных у сьвеце знаходзіцца пад хатнім арыштам у былой сталіцы Бірмы Рангуне.

Нацыянальная ліга за дэмакратыю перамагла на парлямэнцкіх выбарах у Бірме ў 1990 годзе, аднак кіроўны рэжым не дазволіў ёй прыняць уладу.
XS
SM
MD
LG