Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка не выключае магчымасьці стварэньня ў Беларусі сыстэмы абавязковага мэдыцынскага страхаваньня. Пра гэта ён заявіў сёньня, наведваючы Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар дзіцячай анкалёгіі і гематалёгіі ў Бараўлянах.

"Наша далейшая стратэгія — гэта, стварыўшы аснову, сканцэнтравацца на галоўных напрамках разьвіцьця аховы здароўя. Я не хачу гаварыць, што мы ня будзем праводзіць рэформу аховы здароўя, што мы ня пойдзем, як бы гэта непапулярна ні гучала, на мэдыцынскія страхоўкі, добраахвотныя, абавязковыя і г.д. Людзей паціху трэба прывучаць да таго, што самае дарагое для нас — гэта здароўе", — сказаў Лукашэнка, перадае карэспандэнт БелТА.

Паводле ягоных слоў, здароўе да гэтага часу так і ня стала для чалавека самым дарагім. "У бальніцу можна прыйсьці адпачыць. Я не хачу пакрыўдзіць старых, але ёсьць такія, асабліва ў начальнікаў бацькі: пазваніў — ну, шпіталізуйце, трэба ж даглядаць маму, тату. Шпіталізуйце, і яна будзе 1,5 месяца ў бальніцы знаходзіцца, а ёй проста можна было лячыцца і даглядаць яе дома. І гэта ёсьць — ад гэтага мы, можа, не адразу пазбавімся, але трэба пазбаўляцца", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсьліў, што "бальніца павінна быць тым месцам, дзе лечаць людзей". "І рашэньне павінны прымаць ня ўлады, не начальнікі, а дактары", — дадаў Аляксандар Лукашэнка. Адсюль, паводле ягоных слоў, вынікае і пытаньне наконт неабходнасьці будаваць у краіне дадатковыя бальніцы. "Ці будзем мы яшчэ якія-небудзь бальніцы будаваць, ці патрэбныя яны, калі мы аптымізуем тое, што ў нас сёньня ёсьць? Таму мы засяродзім сваю ўвагу на асноўных балючых напрамках — там, дзе мы павінны ўкласьці грошы. Грошы ёсьць, мы іх не пашкадуем", — сказаў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG