Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БХД падала заяву на Мін’юст у Генэральную пракуратуру


Belarus – BCD logo, 19jan2009

Belarus – BCD logo, 19jan2009

БХД патрабуе прыцягнуць да адказнасьці міністра юстыцыі Галаванава за грубае парушэньне заканадаўства. Міністэрства юстыцыі трэці раз адмовіла ў рэгістрацыі Партыі БХД, спаслаўшыся на “адмовы” шэрагу заснавальнікаў партыі.

Нагадаем, 24 кастрычніка скончыўся апошні тэрмін, адведзены законам для рэгістрацыі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. Да гэтае даты Мін’юст быў абавязаны праінфармаваць кіраўніцтва Партыі аб сваім рашэньні. Аднак дагэтуль няма ні ліста, ні інфармацыі на сайце установы, таксама не далі вынікаў спробы датэлефанавацца да адказных асобаў міністэрства, паведамляе прэсавая служба БХД.

Як вядома, 12 верасьня 2010 г. адбыўся чарговы зьезд БХД і 19 верасьня беларускія хрысьціянскія дэмакраты падалі дакумэнты на рэгістрацыю Партыі.

Але ў сувязі з сустрэчай Рады міністраў замежных спраў Эўразьвязу, што адбылася 25 кастрычніка ў Брусэлі, і дзе разглядалася “беларускае пытаньне” – рэжым Лукашэнкі незаконна утойвае рашэньне па рэгістрацыі БХД.

Рада Эўразьвязу працягнула да 31 кастрычніка 2011 года санкцыі адносна высокапастаўленых чыноўнікаў Беларусі. У сьпіс увайшла 41 асоба разам з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. У рашэньні Рады зноў выказана занепакоенасьць станам дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, а таксама глыбокае шкадаваньне з прычыны адсутнасьці прагрэсу ў гэтых галінах, выяўленую ў яе папярэдніх высновах, у тым ліку ў справе неабходнасьці далейшых рэформаў Выбарчага кодэксу, свабоды выказваньня меркаваньняў і свабоды СМІ, свабоды сходаў і асацыяцыяў.

За апошнія тыдні шэраг эўрапейскіх урадаў (Германія, Літва, Фінляндыя), у якія уваходзяць хрысьціянскія дэмакраты, і эўрадэпутатаў ставілі пытаньне аб рэгістрацыі БХД.
XS
SM
MD
LG