Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памёр васьміног Паўль


Уладальнікі акварыюма ў нямецкім горадзе Абэргаўзэне паведамілі пра сьмерць васьмінога Паўля, які набыў усясьветную вядомасьць у часе чэмпіянату сьвету ў футболе гэтым летам.

Паўль «прадказаў» вынікі ўсіх матчаў з удзелам зборнай Нямеччыны. Кожны раз ён выбіраў зь дзьвюх пасудзінаў з харчамі тую, да якой быў прымацаваны сьцяжок краіны – будучага пераможцы. Васьміног не памыліўся і ў вызначэньні пераможцы фінальнага матчу, у якім каманда Гішпаніі перагуляла зборную Нідэрляндаў.

Аб прычынах сьмерці васьмінога не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG