Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Інданэзія: 23 ахвяры цунамі


Улады Інданэзіі пацьвердзілі гібель 23 чалавек у выніку землятрусу і выкліканага ім цунамі. Каля 160 чалавек, пераважна дзеці і жанчыны, лічацца зьніклымі бязь зьвестак. Сярод іх – каля 10 аўстралійскіх турыстаў. З караблём, на борце якога яны былі, пасьля землятрусу няма сувязі.

Падземны штуршок магнітудай 7.7 адбыўся ўвечары ў панядзелак ля ўзьбярэжжа Суматры. Бальшыня будынкаў у вёсцы Бэту Монга разбураныя.

У сьнежні 2004 году цунамі, выкліканае землятрусам магнітудай 9, забрала жыцьці на Суматры 226 000 чалавек.
XS
SM
MD
LG