Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран дапамагае грашыма Аўганістану


Улады Ірану прызналі, што аказваюць фінансавую «дапамогу» Аўганістану і зазначылі, што Тэгеран зацікаўлены ў захаваньні стабільнасьці ў суседняй краіне. Ніякіх падрабязнасьцяў пра сутнасьць «дапамогі» прадстаўнік МЗС Ірану не прывёў.

Напярэдадні прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай пацьвердзіў, што прадстаўнікі ягонай адміністрацыі атрымлівалі ад іранскіх прадстаўнікоў буйныя сумы няўных грошай. Ён таксама ахарактарызаваў гэтыя выплаты як «дапамогу» і што яны не трымаліся ў сакрэце. Карзай падкрэсьліў, што ў такі спосаб Аўганістану дапамагаюць і іншыя краіны.

У панядзелак Белы Дом выказаў заклапочанасьць у зьвязку з магчымым ростам уплыву Ірану ў Аўганістане.
XS
SM
MD
LG