Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі саміт "Усходняга партнэрства" адбудзецца ў Будапэшце

  • БелаПАН

Саміт пройдзе ў траўні 2011 году. Такое рашэньне 25 кастрычніка прыняла Рада міністраў замежных спраў Эўразьвязу.

Саміт дазволіць удзельнікам “Усходняга партнэрства” ацаніць ступень прагрэсу гэтай праграмы, а таксама выпрацаваць праграму для будучых дзеяньняў, гаворыцца ў паведамленьні, распаўсюджаным прэс-службай Рады ЭЗ.

"Цяпер для дынамікі працэсу важна, каб яна захоўвалася, каб можна было дасягнуць далейшых адчувальных вынікаў", – гаворыцца ў паведамленьні.

Рада ЭЗ заявіла аб намеры садзейнічаць мабільнасьці грамадзян краін “Усходняга партнэрства” шляхам спрашчэньня візавага рэжыму і рэадмісіі. Аднак, адзначаецца ў прэс-рэлізе, поўная лібэралізацыя візавага рэжыму разглядаецца ў якасьці доўгатэрміновай мэты, дасягненьне якой магчыма толькі ў выпадку выкананьня краінамі-партнэрамі умоў для добра кіраванай і бясьпечнай мабільнасьці.

Ступень удзелу Беларусі ў двухбаковым супрацоўніцтве “Ўсходняга партнэрства” будзе залежаць ад унутрыпалітычнай сытуацыі ў краіне, заявіла Рада ЭЗ. Такім чынам, ЭЗ працягне сачыць за разьвіцьцём сытуацыі з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі.

Ініцыятыва Эўразьвязу "Ўсходняе партнэрства" накіравана на збліжэньне ЭЗ з Азэрбайджанам, Армэніяй, Беларусьсю, Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай. Устаноўчая сустрэча партнэрства адбылася ў Празе 7 траўня 2009 году.

Другому саміту “Ўсходняга партнэства” будзе папярэднічаць міністэрская сустрэча ўдзельнікаў праграмы, заплянаваная ў Брусэлі на лістапад.
XS
SM
MD
LG