Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы заклікае Расею захоўваць права на свабоду сходаў


Рада Эўропы заклікае расейскія ўлады захоўваць канстытуцыйнае права на свабоду сходаў. У лісьце кіраўніка камісіі ў правох чалавека Рады Эўропы Томаса Хамарберга адзначаецца, што намер новай мэрыі Масквы дазволіць мітынг 31 кастрычніка на Трыюмфальнай плошчы дэманструе імкненьне ўладаў захоўваць 31-ы артыкул канстытуцыі, які абвяшчае права на мірныя сходы і дэманстрацыі.

У панядзелак маскоўскія ўлады ўпершыню за два гады ўзгаднілі мітынг апазыцыі на Трыюмфальнай плошчы 31 кастрычніка з удзелам 800 чалавек.

Адна з арганізатарак акцыі, кіраўніца Маскоўскай Хэльсынскай групы Людміла Аляксеева пагаджаецца з умовамі, якія выстаўляе мэрыя. Аднак два іншых заяўнікі Эдуард Лімонаў і Канстанцін Касякін зьбіраюцца дамагацца дазволу на ўдзел у мітынгу паўтары тысячы чалавек.
XS
SM
MD
LG