Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на ЖКГ вырастуць адразу пасьля выбараў


У наступным годзе жыхары Беларусі будуць аплачваць да 34% кошту жыльлёва-камунальных паслуг. Пакуль беларусы пакрываюць толькі каля 25% кошту паслуг ЖКГ.

Як заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) Мікалай Ліпень, на працягу гэтага году тарыфы на камунальныя паслугі не павышаліся і да канца году іх павелічэньне не плянуецца, паведамляе БелТА.

"Пры фармаваньні бюджэту на наступны год прадугледжваецца, што насельніцтва будзе аплачваць 34 працэнты выдаткаў на вытворчасьць жыльлёва-камунальных паслугаў. Усё астатняе будуць пакрываць самастойныя арганізацыі і субсыдыі зь дзяржбюджэту", — паведаміў Ліпень.

Ён адзначыў, што ў сфэры ЖКГ штогод распрацоўваюцца мерапрыемствы па аказаньні платных паслуг насельніцтву, і гэта "дазваляе часткова пакрываць кошт паслуг ЖКГ".

Ліпень таксама нагадаў, што з 2010 году былі адмененыя безнаяўныя жыльлёвыя субсыдыі на аплату камунальных паслуг для малазабясьпечаных сем'яў. Цяпер, паводле яго слоў, такую дапамогу сем'ям падае Міністэрства працы і сацабароны праз сацыяльныя дапамогі, якія могуць быць выдаткаваныя, сярод іншага, і на аплату паслуг ЖКГ. "Але гэтая сума значна ніжэйшая ў параўнаньні з той, якая давалася праз субсыдыі", — прызнаў намесьнік міністра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG