Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Інданэзія: 160 чалавек зьніклі бязь зьвестак у выніку цунамі


У Інданэзіі як найменей 160 чалавек, пераважна жанчын і дзяцей, лічацца зьніклымі бязь зьвестак пасьля ўдару па вёсцы цунамі, выкліканага магутным землятрусам.

Падземны штуршок магнітудай 7.7 адбыўся ўвечары ў панядзелак ля ўзьбярэжжа Суматры. Бальшыня будынкаў у вёсцы Бэту Монга разбураныя. Прадстаўзнікі ўладаў кажуць, што з 200 жыхароў вёскі толькі 40 былі знойдзеныя пасьля таго, як вялізная хваля накрыла вёску.

У сьнежні 2004 году цунамі, выкліканае землятрусам магнітудай 9, на ўзьбярэжжы Суматры забрала жыцьці 226 000 чалавек.
XS
SM
MD
LG