Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малады Фронт патрабуе ад Нацбанку зьмяніць надпісы на грошах


Маладафронтаўцы зьвярнуліся да кіраўніцтва Нацыянальнага банка Беларусі з патрабаваньнем прывесьці лічэбнікі на грашовых адзінках у адпаведнасьць з сучаснымі моўнымі правіламі.

Сёньня актывісты Маладога Фронту накіравалі заявы ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.

"Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які карыстаецца ў жыцьці беларускай мовай, патрабую, каб на практыцы рэалізоўваліся заканадаўчыя акты пра мовы ў Рэспубліцы Беларусь. Патрабую прывесьці беларускія грашовыя адзінкі ў адпаведнасьць з новымі правіламі арфаграфіі," — паведамляецца ў заяве.

Маладафронтаўцы зазначаюць, што з 1 верасьня 2010 году ўступілі ў дзеяньне новыя правілы беларускай арфаграфіі. Некаторыя з гэтых правілаў датычыцца і лічэбнікаў, якія, у тым ліку, разьмешчаныя на нашай нацыянальнай валюце – беларускіх рублях. У прыватнасьці, па новых правілах, лічэбнік “50” зараз пішацца “пяцьдзясят”, аднак на купюрах пакуль што напісана “пяцьдзесят" ("пяцьдзесят тысяч рублёў").

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG