Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чавэс нацыяналізуе замежныя актывы


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс аддаў загад нацыяналізаваць актывы амэрыканскай кампаніі для вытворчасьці шкла Owens-Illinois на тэрыторыі краіны. У панядзелак у тэлевыступе ён заявіў, што кампанія “вывозіць грошы вэнэсуэльцаў”, эксплуатуе іх і наносіць шкоду навакольнаму асяродзьдзю.Іншых дэталяў нацыяналізацыі Чавэс не падаў. Не паведамляецца таксама, ці будуць выплачаныя кампэнсацыі амэрыканскай кампаніі.

Чавэс заявіў, што нацыяналізацыя прадпрыемствў, якія належаць замежным кампаніям, будзе працягвацца як этап пераходу Вэнэсуэлы да сацыялістычнай сыстэмы.
XS
SM
MD
LG