Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сродкі для стымуляваньня японскай эканомікі


Урад Японіі накіруе дадатковыя сродкі ў бюджэт краіны ў памеры каля 62 мільярдаў даляраў для стымуляваньня мераў па разьвіцьці эканомікі, якая мае праблемы ад высокага курсу нацыянальнай валюты – ены.

Дадатковы бюджэт будзе тэрмінова ўнесены на разгляд парлямэнту.

У мінулым месяцы японскі кабінэт міністраў ужо вылучыў для стымуляваньня эканомікі каля 11,5 мільярдаў даляраў, імкнучыся прадухіліць новы віток эканамічнага спаду.

Новы пакет мераў па стымуляваньню японскай эканомікі накіраваны на пашырэньне ўнутранага попыту на тавары і паслугі, павышэньне дзелавой актыўнасьці на рэгіянальным узроўні, падтрымку малога і сярэдняга бізнэсу.
XS
SM
MD
LG