Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Страйкі ў Францыі аціхаюць


У Францыі за мінулыя суткі разблякаваныя больш за 200 нафтасховішчаў, доступ да якіх перакрывалі ўдзельнікі акцыяў пратэсту супраць пэнсійнай рэформы.

Паведамляецца таксама, што рабочыя трох нафтаперапрацоўчых заводаў пагадзіліся спыніць страйк, з-за якога ў краіне назіраліся сур'ёзныя перабоі з палівам.

Міністар эканомікі Францыі Крыстын Лагард учора заявіла, што штодзённыя страты ад страйкаў складаюць ад 200 да 400 мільёнаў эўра.

На гэтым тыдні ў Францыі павінен быць канчаткова зацьверджаны законапраект аб павышэньні на два гады ўзросту выхаду на пэнсію.
XS
SM
MD
LG