Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Канадзкі грамадзянін прызнаўся ў забойстве амэрыканскага салдата


Канадзкі грамадзянін Амар Хадрах, які ўдзельнічаў у 2002 годзе ў баях у Афганістане і дастаўлены пасьля арышту ў амэрыканскую турму на базе ў Гуантанама, на судзе прызнаў сябе вінаватым.

Хадрах, якому тады было 15 гадоў, прызнаўся ў дачыненьні да ваенных злачынстваў, што зьяўляецца часткай яго зьдзелкі з амэрыканскім правасудзьдзем і дапаможа падсуднаму пазьбегнуць пажыцьцёвага зьняволеньня.

Падсудны прызнаўся ў забойстве амэрыканскага салдата ў баі і сваіх сувязях з Аль-Каідай".
XS
SM
MD
LG