Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У іранскую АЭС загрузяць паліва


Супрацоўнікі пабудаванай Расеяй іранскай АЭС "Бушэр" плянуюць сёньня загрузіць рэактар станцыі ядзерным палівам, перадаў іранскі дзяржаўны тэлеканал Press TV са спасылкай на старшыню парлямэнцкага камітэту па бясьпецы ды зьнешняй палітыцы Алаэдына Баруджэрды. Паводле яго слоў, нягледзячы на міжнародныя санкцыі, навязаныя Ірану Захадам, Тэгеран паскорана разьвіваецца і авалодвае перадавымі тэхналёгіямі.

Першы этап падрыхтоўкі фізычнага пуску АЭС "Бушэр" – увоз расейскага ядзернага паліва ў рэактарнае аддзяленьне – пачаўся яшчэ 21 жніўня. Да канца гэтага году аб'ект будзе выведзены на мінімальны кантраляваны ўзровень. Пасьля гэтага адбудзецца пуск АЭС, калі энэргія пачне паступаць у энэргасыстэму Ірану.
XS
SM
MD
LG