Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон адпрэчвае абвінавачваньні WikiLeaks


Амэрыканскія вайскоўцы адпрэчваюць абвінавачваньні ў тым, што яны заплюшчвалі вочы на катаваньні затрыманых ды іншыя парушэньні правоў чалавека, якія зьдзяйсьняюцца ў апошнія гады ірацкімі ўладамі.

Генэрал Джордж Кэйсі, які камандаваў войскамі ЗША ў Іраку з 2004 па 2007 гады, таксама заявіў, што амэрыканцы не заніжалі дадзеныя пра лік мірных жыхароў, якія загінулі ў ходзе апэрацыі ў Іраку.

Усе гэтыя абвінавачваньні зьявіліся пасьля таго, як Інтэрнэт-сайт WikiLeaks ў пятніцу апублікаваў амаль 400 тысяч сакрэтных амэрыканскіх дакумэнтаў аб вайне ў Іраку.
XS
SM
MD
LG