Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіргіскія спэцслужбы сьцьвярджаюць, што сталі ахвярамі правакацыі


Кіргіскія спэцслужбы агучылі ўласную вэрсію інцыдэнту, што здарыўся ў доме лідэра партыі "Ата-Журт" Канчыбека Ташыева. Кіраўнік кіргіскіх спэцслужбаў Кэнэшбек Душэйбаеў заявіў на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі, што супрацоўнікі яго ведамства выконвалі заданьне ў раёне, дзе знаходзіцца дом Ташыева. Апэрацыя была зьвязаная з "атрыманым сыгналам аб наркотыках".

Згодна з вэрсіяй спэцслужбаў, пасьля прыбыцьця на месца іх супрацоўнікаў затрымалі ахоўнікі Ташыева і зацягнулі ў дом, дзе адабралі зброю і пасьведчаньні. На дапамогу калегам прыбыла група, якая спрабавала іх вызваліць, паведаміў Душэйбаеў.

Раней лідэр партыі "Ата-Журт" заявіў, што спэцслужбы паспрабавалі зьдзейсьніць на яго замах. Нацыяналістычная партыя "Ата-Журт", у якой дамінуюць паплечнікі зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева, атрымала найбольшую колькасьць галасоў на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах у краіне.
XS
SM
MD
LG